вторник, 5 марта 2019 г.

Ганна Гiнько. Вакзальныя кветкі


 Анна Гинько, библиотекарь 1 категории детской библиотеки №10 ГУ "ЦСДБ г.Минска"


Для каго вы, вакзальныя кветкі?
Хто чакае вас у цішы?
Гэдак любяць хлопцы-падлеткі
Вас раўнаць да дзявочай душы.

Для каго вы ўсё шчасце зямное?
Для каго вы вечны пакой?
Штосьці светлае вы і радное,
Незагубнае гэтай зімой.

Так і цягнуцца рукі за вамі,
Так і хочацца вас абдымаць,
Ды трымаць у сябе гадамі
І ніколі не адпускаць.

Толькі ж вы паміраеце з часам,
Вам на змену другія растуць.
Вось бы ўзяць ды сабраць усіх разам,
Каб забыцца, што годы ідуць.

Комментариев нет:

Отправить комментарий

Ю.Максименко. Ненаписанное письмо Андерсена Пушкину

Ненаписанное письмо Ханса Кристиана Андерсена Александру Сергеевичу Пушкину (из цикла «Письма другу») Приветствую Вас, господин Пушкин...