Лилия
Демешко, профессор кафедры менеджмента
информационно-документной сферы БГУКИ
Асеннi настрой
Адпылалi
агнём чабары,
Верасы папрасiлiся ў сэрца.
Пажаўцела лiстота ў бары,
I
бярозы пад ветрамi
гнуцца,
I
бацькоўскi
мой дом запусцеў,
I
даўно адквiтнели
пiвонi.
Час забраў сваякоў i сяброў.
Пачарнелi
асеннiя
гонi…
Яшчэ…
Яшчэ палаюць чабары,
Яшчэ не здрадзiлi сябры,
Яшчэ завуць у госцi,
Яшчэ хвалюе штосьцi.
Яшчэ чакае бацькаў дом,
Яшчэ тым даражу гняздом,
Яшчэ мне верыцца ў сустрэчы,
Яшчэ…яшчэ не вечар…